Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Масавыя арышты маладых актывістаў праходзяць па ўсёй краіне
За мінулыя суткі больш за дзесяць актывістаў дэмакратычнага руху затрыманыя па падазрэнні ў дачыненні да выбуху ў Мінску.
Сярод затрыманых супрацоўнікамі КДБ актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Сяргіенка і Павал Кур'яновіч. Пасля ператрусу іх адвезлі на допыт.
Сястра Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла Радыё Свабода, што яе брат патэлефанаваў ёй з тэлефона следчага і сказаў, што яго трое сутак будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрымання як падазраванага ў крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі паьля выбуху самаробнай бомбы падчас святочнага канцэрту 4 ліпеня.
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Павал Юхневіч паведаміў “Свабодзе”, што сувязь з Аляксандрам Сергіенкам адсутнічае. Паплечнікі Аляксандра лічаць, што яго таксама трымаюць у камеры ізалятара.
Паплечнікі актывіста моладзевай незарэгістраванай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша таксама ўпэўненыя, што яго пасля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання.
На кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Іллі Богдана адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ шукалі рэчавыя доказы "датычнасці" Іллі да выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
Такім чынам, за кратамі па падазрэнні ў дачыненні да выбуху падчас святочнага канцэрту трымаюць каля 10 апазыцыянэраў.
Паводле "Радыё Свабода"
