Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Лідэры брэсцкіх АДС просяць мясцовыя ўлады запрасіць іх прадстаўнікоў на пасяджэнне па фарміраванні акруговых выбарчых камісій
Лідэры брэсцкіх абласных структур чатырох апазіцыйных палітычных партый звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай запрасіць іх прадстаўнікоў на сумеснае пасяджэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума абласнога савета дэпутатаў, на якім будзе абмяркоўвацца пытанне фарміравання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, 9 ліпеня адпаведны дакумент накіраваны на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама і старшыні абласнога савета дэпутатаў.
У сваёй заяве абласныя лідэры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Мікалай Коўш, Партыі БНФ — Дзмітрый Шыманскі, Партыі камуністаў Беларускай — Леанід Майструк спасылаюцца на арт. 13 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якім "падрыхтоўка і правядзенне выбараў <…> ажыццяўляецца адкрыта".
Апрача таго, у адозве зазначаецца, што ў склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў "вылучана 26 чалавек, у тым ліку ад БСДП (Грамада) — 2, ад АГП — 8, ад ПКБ — 4, ад Партыі БНФ — 12 чалавек".
Лідэры зазначаюць, што гэтыя людзі "валодаюць неабходнымі ведамі і маюць вялікі вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях" і было б "неправамерным, калі б палітычныя партыі, якія з'яўляюцца галоўнымі ўдзельнікамі выбарчых кампаній, не мелі сваіх прадстаўнікоў у акруговых выбарчых камісіях". На думку палітыкаў, уключэнне прадстаўнікоў партый у склад акруговых выбарчых камісій "сведчыла б таксама аб намеры ўладаў правесці сумленныя празрыстыя дэмакратычныя парламенцкія выбары".
БелаПАН
