Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У ГУУС Мінгарвыканкама не каментуюць інфармацыю аб затрыманні Міраслава Лазоўскага і Ігара Корсака па справе аб выбуху
У галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама не пацвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю аб затрыманні Міраслава Лазоўскага і Ігара Корсака па справе аб выбуху ў Мінску.
Як патлумачыў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Аляксандр Ластоўскі, звесткі не прадастаўляюцца ў сувязі з тайнай следства.
Нагадаем, актывістаў апазіцыі М.Лазоўскага і І.Корсака затрымалі ў Мінску 8 ліпеня. Папярэдне ў іх на кватэрах былі праведзены вобшукі. У Лазоўскага канфіскавалі сістэмныя блокі камп'ютэраў, некаторыя дакументы і запісныя кніжкі, у Корсака — пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумовыя пальчаткі. Паводле слоў жонкі Лазоўскага Ніны Шыдлоўскай, пасля вобшукаў абодвух даставілі ва ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці ў сувязі з расследаваннем абставінаў выбуху. Потым Лазоўскага адвезлі ў следчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама. Мяркуецца, што там жа знаходзіцца і Корсак. Паводле слоў Н.Шыдлоўскай, да яе мужа адправіўся адвакат.
БелаПАН
