Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Тэлеканал "Белсат" пачаў тэставае вяшчанне праз спадарожнік Sirius-4
Вечарам 8 ліпеня тэлеканал "Белсат", перадачы якога транслююцца на Беларусь з Польшчы, пачаў тэставае вяшчанне праз спадарожнік Sirius-4.
Настроіцца на "Белсат" можна па наступных параметрах: 12,380 GHz, pol:Н, SR: 27500, FEC: 3/4.
Нагадаем, пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь" было падпісана 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву "Белсат".
Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС. Праграмы "Белсата" робяцца ў асноўным на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканала — даваць грамадзянам Беларусі аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю аб падзеях у краіне, Еўропе і свеце.
Раней тэлеканал можна было глядзець праз спадарожнік Astra, што стварала нязручнасці яго патэнцыяльным гледачам і выклікала шмат нараканняў з іх боку. З пераходам на спадарожнік Sirius-4 тэлеканал разлічвае значна пашырыць глядацкую аўдыторыю.
Паводле БелаПАН
