Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
З апанентаў улады ў апазіцыю
Былыя непаўнагадовыя вязні беларускіх канцлагераў часоў Вялікай Айчыннай вайны судзяцца з Міністэрствам юстыцыі і Цэнтрвыбаркамам, якія не дазволілі збіраць подпісы пад законапраектам у іх абарону. 7 ліпеня адбылося судовае разбіральніцтва па гэтай справе, а 8 ліпеня суд вынес сваё рашэнне.
Законы, якімі ахоўваюцца правы былых непаўнагадовых вязняў фашыстоўскіх канцлагераў, існуюць у Расіі, на Украіне, у Польшчы і многіх іншых краінах, якія пацярпелі ад Другой сусветнай вайны. Там прадугледжваецца дапамога былым вязням, гарантуюцца пэўныя льготы на лекі, праезд у транспарце ды іншыя паслугі, патрэбныя людзям сталага веку, здароўе якіх было падарванае яшчэ ў дзяцінстве. У Беларусі такога закона няма.
“Беларуская асацыяцыя былых непаўнагадовых вязняў фашызму” выступіла з заканадаўчай ініцыятывай стварэння закона “Аб ахвярах фашызму”. Міністэрства юстыцыі адхіліла гэту ініцыятыву. 7 ліпеня каля сотні чалавек – былых вязняў канцлагераў – прысутнічалі на судовым разбіральніцтве, дзе высвятлялася правамернасць адмовы Мінюста і Цэнтрвыбаркаму аб унясенні праекта закона “Аб ахвярах фашызму” і збору подпісаў грамадзянаў пад гэтым законапраектам. 8 ліпеня Вярхоўны суд вынес сваё рашэнне – у задавальненні скаргі ініцыятыўнай групы былых вязняў адмовіць.
На гэта былы непаўнагадовы вязень канцлагеру Пётр Быкаў сказаў ад імя ўсіх прысутных у судзе:
- Наш прэзідэнт сказаў пасля адмены льготаў ветэранам, вязням, што яго зразумеюць. Мы не можам ні прыняць, ні зразумець. Народ проста «наэлектрызаваны», адносіны да ўлады адмоўныя. Блізка выбары. Думаю, што зараз у многіх, хто верыў Лукашэнку, адкрыліся вочы. Так вось цяпер і трэба думаць, за каго галасаваць. Не за тых, каго нам будуць «падсоўваць» у выканкаме, за розных дырэктароў, выканкамаўскіх супрацоўнікаў. А трэба паглядзець, каго мы лепш ведаем, і можа нават галасаваць за апазіцыю.
Яшчэ ў залі суда адзін з лідэраў ініцыятыўнай групы былых непаўнагадовых вязняў Уладзімір Шакуцін падчас свайго выступу падкрэсліў:
- Нельга забываць, што ад рашэнняў, якія прымаюцца ў судах, залежыць «грамадскі клімат» у краіне. Людзі, якіх улада праз суды незаконна абмяжоўвае ў правах, прадугледжаных Канстытуцыяй, свой пратэст адрасуюць ураду. Яны ад апанентаў улады пераходзяць у апазіцыю.
Кіраўнік асацыяцыі вязняў Аркадзь Шкуран пракаментаваў адмову суда наступным чынам:
- Рашэнне Вярхоўнага суда абскарджанню не падлягае, таму ўнутры рэспублікі яно не можа быць абскарджана. Але ёсць Камітэт па абароне правоў чалавека ААН. Я мяркую, што наша пытанне даволі сур'ёзнае для дзяржавы, якая грэбуе памяццю ахвяраў нацызму. Таму пакуль сілы, здароўе ёсць, існуе неабходнасць, мы будзем змагацца.
Інфармацыйны цэнтр АДС
