Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
За мужа-апазіцыянера пацярпела жонка
Звольненаму за намер балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актывісту Руху “За Свабоду” Аляксандру Меху пагражаюць распаўсюдзіць рэпрэсіі на жонку.
Праз тыдзень пасля размовы з кіраўніком мясцовага КДБ у кабінеце дырэктара Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў Аляксандру Меху патэлефанаваў памочнік дэпутата Віктара Кучынскага і сказаў:
- Мы ведаем, што ў цябе ёсць праблемы, прыязджай да нас, мы табе дапаможам.
Калі Алесь Мех наведаў прыемную Віктара Кучынскага, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Юры Філіновіч выказаўся пра сваю абазнанасць у праблеме актывіста, але потым нечакана дадаў:
- Калі ты не здымаеш сваю кандыдатуру, мы звольнім тваю жонку. Гэта нам зрабіць вельмі проста. Я толькі здыму слухаўку і патэлефаную начальніку аддзела адукацыі Кобрынскага гарвыканкама...
Пасля гэтых слоў Алесь Мех палічыў не вартым далей працягваць размову.
Жонка Алеся Меха працуе настаўніцай адной з кобрынскіх школ. Віктар Кучынскі восенню мае намер ізноў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кобрынскай выбарчай акрузе.
- Усё гэта робіцца дзеля таго, каб знішчыць усю апазіцыю напярэдадні выбараў і зрабіць іх безальтэрнатыўнымі. Людзям хочуць паказаць, што калі яны будуць адстойваць свае погляды і правы, з імі таксама разбяруцца. Мы не павінны дазваляць ставіцца да нас як да рабоў. Я вельмі ўдзячны маім калегам і майму непасрэднаму кіраўніцтву, якія сталі на маю абарону, - кажа Алесь Мех.
прэс-служба руха "За Свабоду"
