Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У рэгиёнах міліцыя дапытвае актывистаў апазіцыі пра выбух у Мінску
У нядзелю міліцыянеры з Чэрыкова і Клімавічаў дапыталі мясцовых грамадскіх актывістаў Сямёна Панізоўцава і Сяргея Аржанцава пра падзеі ў Минску ў ноч з 3-а на 4-е ліпеня.
Як паведамляе Радыё Свабода, да чэрыкаўскага грамадзкага актывіста і журналіста Сямёна Панізоўцава міліцыянт наведаўся каля шаснаццаці гадзінаў дня. Спадар Панізоўцаў кажа, што міліцыянт назваў яго Сямёнавым (такі ў яго журналісцкі псеўданім). Потым пачаў распытваць пра дарожна-транспартнае здарэнне.
- "Што вы чулі пра дарожна-транспартнае здарэньне?". Якое дарожна-транспартнае здарэнне, пытаюся я. “Тое, што ў Менску”. Дык гэта надзвычайнае здарэнне, кажу я. Чуў, аднак, тое, што па тэлебачанні, гавару, казалі. Ну й усё на гэтым. Ужо потым я сам сабе думаю, што найперш мне трэба было запытацца, чаму яны шукаюць Сямёнава, а не Панізоўцава. Відаць ім заданне далі апытаць некага, мо жыхароў. Гэта ўжо потым я сам сабе пракруціў. А яму пытанняў ніякіх не задаў. Ведаеце, гэта атрымалася неяк знянацку ўсё, – пераказвае абставіны гутаркі Сямён Панізоўцаў.
Прыкладна ў гэты ж час міліцыянт, але ўжо клімавіцкі, наведаўся да мясцовага журналіста і грамадскага актывіста Сяргея Аржанцава. Гутарку міліцыянт пачаў, кажа спадар Аржанцаў, са здарэння, якое нібыта адбылося напярэдадні каля мясцовай школы. Потым пачаў распытваць, што чуў пра мінскія падзеі, ці быў у Мінску, альбо ці былі там знаёмыя.
Сяргей Аржанцаў лічыць, што выбух у Мінску ўлады спрабуюць скарыстаць для псіхалагічнага ціску на мясцовых журналістаў і актывістаў апазіцыі.
- Хутчэй за ўсё ўлады вырашылі скарыстаць гэты выпадак, каб нервы паказытаць апазіцыянерам. Прайсціся хаця б, у кожным жа раёне ёсьць нехта актыўны, і як бы не спыталіся наўпрост, аднак людзі будуць думаць. Потым глядзішь і нехта падумае: “Навошта мне гэта трэба, будуць вязацца праз кожную дробязь, – мяркуе Сяргей Аржанцаў.
І Сямён Панізоўцаў і Сяргей Аржанцаў – карэспандэнты крычаўскай недзяржаўнай газеты “Вольны горад”. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны пагаджаецца з тым, што мінскія падзеі мясцовая ўлада карыстае як нагоду для запалохвання актывістаў.
- Акрамя “Вольнага гораду” ў Клімавічах і Чэрыкаве зяўляюцца таксама і маланакладныя газеты клімавіцкая “Інфа-панарама” й “Чэрыкаўскія навіны”, а таксама газета “Свабода” ды “Выбар”. Гэты інфармацыйны паток не падабаецца мясцовым уладам, і яны спрабуюць праз міліцыю ўздзейнічаць на новых людзей, якія актывізавалі сваю дзейнасьць у тым ліку журналісцкую, - лічыць Сяргей Няроўны.
Выбух у Мінску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў іўеўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Уласевіча. Палітрада партыі вылучыла яго ў Іўеўскую выбарчую камісію Гарадзеншчыны. Пасля вылучэння, кажа старшыня партыі Анатоль Лябедзька, да Уласевіча наведаўся ўчастковы міліцыянт.
- Участковы міліцыянт проста задаў пытанне: “А дзе вы былі ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня”. Такі ўскосны намёк на тое, што калі вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, то мы вас можам прыцягваць да нейкай адказнасці ў рамках крымінальнай справы, распачатай па гэтым выбуху, - паведаміў Лябедзька.
Нагадаем, адразу ж пасьля тэракту ў Мінску лідэры беларускай апазыцыі засцераглі беларускія ўлады ад спробаў выкарыстаць яго для барацьбы з апанентамі. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што рассьледаваць выбух у Мінску будуць паводле закону.
Паводле Радыё Свабода
