Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Сяргей Калякін: За выбухам у Мінску могуць стаяць беларускія спецслужбы
У сваім каментары адносна выбуху ў Мінску Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка выказаўся наконт заявы, якую зрабіў лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Паводле кіраўніка дзяржавы, выказванні лідэра камуністаў пра тое, што выбух мог стаць правакацыяй спецслужбаў, маюць фашысцкае адценне. У панядзелак падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску Сяргей Калякін адрэагаваў на заяву Лукашэнкі.
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін па-раенейшаму лічыць, што за выбухам у сталіцы могуць стаяць беларускія спецслужбы. На прэс-канферэнцыі, што адбылася 7 ліпеня ў Мінску палітык заявіў, што да такіх высноў ён прыйшоў пасля таго, як прааналізаваў дзеянні ўладаў пасля гэтага здарэння:
- Насамрэч гэтыя сумныя падзеі, якія адбыліся 4 ліпеня ўжо выкарыстоўваюцца ўладамі ў палітычных мэтах. І ў мяне ўсё больш падазрэнняў, што да гэтага маюць дачыненне тыя людзі, якія сёння знаходзяцца ва ўладзе.
Паводле лідэра ПКБ, ён вельмі сумняецца ў тым, што дзеянні міліцыі пасля выбуху былі прафесійнымі і адэкватымі ўроўню пагрозы:
- Таму што я сёння ведаю ад уладаў, што за паўтары гадзіны да здарэння непадалёк было знойдзенае другое выбуховае прыстасаванне. І чамусьці ўлады не спыняюць мерапрыемста, не эвакуююць людзей і першую асобу дзяржавы. Атрымоўваецца, што яны былі ўпэўненыя, што іншых выбухаў не будзе. А як можна быць упэўненым, калі ты не маешь ніякага дачынення да гэтага?
Сяргей Калякін адзначыў, што зараз улады могуць паспрабаваць знайсці вінаватых у выбухе ў Мінску ў стане апазіцыі. І яшчэ больш закруціць гайкі ў сферы грамадска-палітчычнага жыцця. Тым не менш, палітык запэўніў журналістаў у тым, што гэтае здарэнне не паўплывае на стратэнію Аб’яднаных дэмакратычных сіл, якая была распрацаваная да кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прастаўнікоў.
Радыё Рацыя
