Навiны
- Ігорь Масловский благодарит избирателей за поддержку
- ЦИК признал всех 110 избранных депутатов легитимными
- Яцэк Пратасевіч: Захад даў сябе падмануць
- Уладзімір Лабковіч: Партыя не мае абавязку адказваць, дзе і ў які момант знаходзіліся тыя ці іншыя яе сябры
- Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
- Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
- Генэральны сакратар Рады Эўропы: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць
- В Бобруйск вместо Парижа
- Власть предпочла оставить оппозицию в маргинальном состоянии. Даже в ущерб международным интересам государства
- Брюссель и Минск смотрят в стакан
- Александр Лукашенко: Беларусь ждет от Европы отмены санкций
- Еврокомиссар: Сейчас Евросоюзу важно подумать, как лучше развивать отношения с Беларусью
- Палата представителей действующего созыва планирует рассмотреть на заключительной сессии 36 вопросов
- Беларусь призвала членов ООН прийти к более глубокому пониманию общности интересов всех народов мира
- Предcедателю ЦИК заключение ОБСЕ по парламентским выборам в Беларуси внушает оптимизм
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета, прымеркаванага да восьмай гадавіны знікнення Дзмітрыя Завадскага
Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне пікета, прымеркаванага да восьмай гадавіны знікнення Дзмітрыя Завадскага. Аператар расійскага канала ОРТ знік у Беларусі 7 ліпеня 2000 года. Акцыю планавалася правесці 7 ліпеня ў цэнтры Брэста на пляцоўцы каля тэатра драмы і музыкі.
Акцыю заяўляў брэсцкі актывіст руху "За Свабоду", які ствараецца, Андрэй Шарэнда для прыцягнення ўвагі грамадскасці да патрабавання аб рэальным расследаванні спраў аб зніклых публічных людзях у Беларусі, а таксама прыняцця і ратыфікацыі краінай Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, з адказу, які атрымаў заяўнік акцыі, вынікае: пікет забаронены на той падставе, што рашэннем гарвыканкама пастаянным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны стадыён "Лакаматыў".
- Андрэй Шарэнда мае намер абскардзіць адмову і адстойваць сваё права на правядзенне мірнага сходу, якое прадугледжвае артыкул 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адно месца для такіх мерапрыемстваў у горадзе, дзе жыве 300 тыс. жыхароў, настолькі моцна абмяжоўвае гэтае права, што прыводзіць да немагчымасці яго ажыццяўлення, — сказаў праваабаронца. — Тым больш што стадыён "Лакаматыў" размешчаны ў бязлюдным месцы і агароджаны высокім бетонным плотам. На маю думку, улады наўмысна стварылі такую "рэзервацыю" для пікетаў і мітынгаў".
Праваабаронца нагадаў, што Мінскі гарвыканкам таксама не дазволіў правядзенне аналагічнага пікета ў сталіцы. Яго 7 ліпеня планавала арганізаваць Святлана Завадская.
БелаПАН
