Навiны
- Ігорь Масловский благодарит избирателей за поддержку
- ЦИК признал всех 110 избранных депутатов легитимными
- Яцэк Пратасевіч: Захад даў сябе падмануць
- Уладзімір Лабковіч: Партыя не мае абавязку адказваць, дзе і ў які момант знаходзіліся тыя ці іншыя яе сябры
- Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
- Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
- Генэральны сакратар Рады Эўропы: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць
- В Бобруйск вместо Парижа
- Власть предпочла оставить оппозицию в маргинальном состоянии. Даже в ущерб международным интересам государства
- Брюссель и Минск смотрят в стакан
- Александр Лукашенко: Беларусь ждет от Европы отмены санкций
- Еврокомиссар: Сейчас Евросоюзу важно подумать, как лучше развивать отношения с Беларусью
- Палата представителей действующего созыва планирует рассмотреть на заключительной сессии 36 вопросов
- Беларусь призвала членов ООН прийти к более глубокому пониманию общности интересов всех народов мира
- Предcедателю ЦИК заключение ОБСЕ по парламентским выборам в Беларуси внушает оптимизм
За адмову "стучаць" у КДБ - у "псіхушку"
Актывiста маладзёжнай арганiзацыi "Грамадзянскi форум" Арцёма Забарына паклалi на абследаванне ў Мiнскi псiхдыспансер пасля таго, як ён не захацеў стаць "стукачом".
- Напачатку мяне выклiкалi ў ваенкамат, — расказвае Арцём карэспандэнту "Народнай волi". — Быццам бы на нейкi тэст. Там ужо чакалi прадстаўнiкi органаў дзяржаўнай бяспекi. Падчас "тэсту" пачалi распытваць мяне аб паездках у Грузiю, з якiмi арганiзацыямi супрацоўнiчаю, аб праграме Кастуся Калiноўскага… Умова была такая. Ты, маўляў, нам усё гэта дакладваеш, а мы нiчога не раскажам ваенкому, што ты ўжо не вучышся ў Беларусi i, такiм чынам, праблем з армiяй не будзе. Я на ўсе пытаннi адмовiўся адказваць, пасля чаго мяне адправiлi на медкамiсiю. А пасля яе — у псiханеўралагiчны дыспансер. I тут гiсторыя зноў прадоўжылася. Загадчыца аддзялення задавала прыкладна тыя ж пытаннi, што i супрацоўнiкi КДБ. I вось з 13 чэрвеня знаходжуся ў псiхдыспансеры. Рабiлi кардыяграму сэрца (у мяне ёсць з iм праблемы), абследавалi мазгi, невядома навошта прызначылi нейкiя працэдуры… I пастаянна пытаюцца: "Як ты адносiшся да армii? Хочаш туды цi не?" Я не магу разабрацца ў iх пытаннях, хоць чаго яны хочуць, здагадацца можна.
Паводле "Народнай волі"
