Навiны
- Ігорь Масловский благодарит избирателей за поддержку
- ЦИК признал всех 110 избранных депутатов легитимными
- Яцэк Пратасевіч: Захад даў сябе падмануць
- Уладзімір Лабковіч: Партыя не мае абавязку адказваць, дзе і ў які момант знаходзіліся тыя ці іншыя яе сябры
- Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
- Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
- Генэральны сакратар Рады Эўропы: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць
- В Бобруйск вместо Парижа
- Власть предпочла оставить оппозицию в маргинальном состоянии. Даже в ущерб международным интересам государства
- Брюссель и Минск смотрят в стакан
- Александр Лукашенко: Беларусь ждет от Европы отмены санкций
- Еврокомиссар: Сейчас Евросоюзу важно подумать, как лучше развивать отношения с Беларусью
- Палата представителей действующего созыва планирует рассмотреть на заключительной сессии 36 вопросов
- Беларусь призвала членов ООН прийти к более глубокому пониманию общности интересов всех народов мира
- Предcедателю ЦИК заключение ОБСЕ по парламентским выборам в Беларуси внушает оптимизм
Вінцук Вячорка: Улады самі выштурхоўваюць людзей на вуліцы
"Сацыяльна-зямельныя канфлікты” – круглы стол з такой назвай адбыўся 30 чэрвеня ў сядзібе Партыі БНФ. На сустрэчу з журналістамі прыйшлі розныя людзі, якія пражываюць у розных ранах Мінска. Іх аб’ядноўвае толькі адно – усе яны ахвяры незаконнага будаўніцтва, санкцыянаванага сталічнмі ўладамі.
На круглы стол у Партыю БНФ прыйшлі сябры ініцыятыўнай групы, што пратэстуе супраць будаўніцва у сталічным мікрараёне “Зялёны луг” жыллёвага комплексу, які павінен змясціцца на дзіцячай пляцоўцы. Прадстаўнікі аднаго з кварталаў прыватнага сектару, якія з 2003 году чакаюць адсялення і зносу сваіх дамоў. І жыхары аднаіменнага пасёлку, што месціцца каля Цнянскага вадасховішча, якое мае стратэгічнае значэнне для забеспячэння мінчан чыстай вадой. Вось прыкладам, што распавёў падчас абмеркавання адзін з абаронцаў дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Гамарніка Мікола Мартынаў:
- Нашыя два 9-павярховыя дамы на Гамарніка, 20 і Мірашнічэнка, 10 утвараюць такое кальцо. І паміж імі ёсць невялікі разрыў. На гэтым месцы ўлады вырашылі пабудаваць яшчэ адзін – 12-павярховы дом. Унутры гэтага кальца зараз знаходзіца дзіцячы садок. І калі будзе пабудаваны новы дом, то ўсе мы, разам з дзіцячым садком будзем знаходзіцца ў своеасаблівым парніковым мехе... Дазволу на будаванне такога дома яшчэ няма, аднак падрыхтоўчая праца ідзе поўнай ходай, - распавядае Мікола Мартынаў.
Не хочуць улады заўважць і праблему незаконнага бадаўніцтва ў водаахоўнай зоне каля пасёлку Цна. Пра гэта распавяла юрыст Тамара Сяргей:
- Мы ведаем, што на беразе вадасховішча цягам некалькіх дзесяцігоддзяў будуецца катэджны пасёлак. Літаральна апошнія ўчасткі раздаваліся яшчэ ў 2002-2003 гадах, то бок зусім нядаўна, калі ўсе ўжо зразумелі, што рабіць гэтага ніяк нельга. Што гэта злачынства перад усімі астатнімі жыхарамі Мінска.
Справа ў тым, што амаль палова мінчан карыстаецца вадой з Цнянскага вадасховішча. Забудова яго берагоў можа выклікаць экалагічную катастрофу. Аднак улады кажуць, што будаўніцтва катэджнага пасёлку абываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
А вось гісторыя, якую распавёў Канстанцін Міронаў. Квартал прыватных дамоў па вуліцы Багдановіча ўжо пяты год абяцаюць знесці. Жыхары, як кажуць, жывуць на чэмаданах. Аднак інвестараў пад забудову гэтых плошчаў мінскія ўлады ніяк не могуць знайсці. Такое становішча не можа не выклікаць абурэння людзей. Таму і застаецца ў іх толькі адзін спосаб барацьбы:
- На беспрадзел трэба адказваць беспрадзелам. Пры гэтым я лічу, што спантанныя акцыі пратэсту жыхароў не з’яўляюцца парушэннем заканадаўства. І менавіта толькі яны час ад часу даюць надзею на тое, што канфлікт будзе вырашаны на карысць жыхароў.
Адзін з арганізатараў круглага стала, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначае, што ўсе зямельныя пытанні ў сталіцы рашаюцца кулуарна. Жыхары не ведаюць, каму перадаецца зямля, і хто будзе засвойваць, тэрыторыю, якая вызвалілася. Усё гэта нагадвае рэйдерскія захопы зямель, якія адбываюцца ў Рассіі, адзначыў спадар Вячорка. Такая безадказнасць, паводле палітыка, можа прывесці ўлады да вельмі небяспечнай сітуацыі:
- Улада, якая спрабуе паламаць жыхароў аб калена. Якая спрабуе не заўважаць відавочнага. Не заўважаць таго, што ў прынцыпе ціхія і пакорныя, лаяльныя да ўсяго беларусы пачынаюць выходзіць на вуліцы, без ніякага ўдзелу апазіцыйных сілаў. Без ніякага падштурхоўвання ці правакавання. Калі яна ігнаруе гэта, то яна, мне здаецца, рызыкуе вельмі многім. Як мінімум, гэта страта даверу нават той часткі жыхароў, якая пакуль што ўладзе давярала.
Галоўным вынікам сустрэчы стала дамоўленасць паміж каардынатарамі ініцыятыўных груп жыхароў розных мікрараёнаў перыядычна сустракацца, дзяліцца вопытам і разам адстойваць свае грамадзянскія правы.
Радыё Рацыя
