Навiны
- Ігорь Масловский благодарит избирателей за поддержку
- ЦИК признал всех 110 избранных депутатов легитимными
- Яцэк Пратасевіч: Захад даў сябе падмануць
- Уладзімір Лабковіч: Партыя не мае абавязку адказваць, дзе і ў які момант знаходзіліся тыя ці іншыя яе сябры
- Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
- Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
- Генэральны сакратар Рады Эўропы: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць
- В Бобруйск вместо Парижа
- Власть предпочла оставить оппозицию в маргинальном состоянии. Даже в ущерб международным интересам государства
- Брюссель и Минск смотрят в стакан
- Александр Лукашенко: Беларусь ждет от Европы отмены санкций
- Еврокомиссар: Сейчас Евросоюзу важно подумать, как лучше развивать отношения с Беларусью
- Палата представителей действующего созыва планирует рассмотреть на заключительной сессии 36 вопросов
- Беларусь призвала членов ООН прийти к более глубокому пониманию общности интересов всех народов мира
- Предcедателю ЦИК заключение ОБСЕ по парламентским выборам в Беларуси внушает оптимизм
Улады знайшлі “Аргументъ” супраць АГП
Сайт www.ucpb.org і яго версія - www.ucpb.com - прызнаныя афіцыйнымі сайтамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Такое рашэнне прыняў 1 ліпеня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі. Цяпер кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі павінна прабачыцца перад Андрэям Козікам - сынам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, і змясціць тэкст абвяржэння не толькі на старонках партыйнага сайту, але і на самым папулярным беларускім інтэрнет-партале www.tut.by.
Гэтая справа цягнецца ужо другі год. Яшчэ 14 траўня 2007 году на сайце www.ucpb.org быў змешчаны артыкул пад назвай "Сямья" робіць бізнес. Пад надзейным дахам дзяржавы”. У артыкуле распавядалася пра дзейнасць ТАА “Юрыдычная група "Аргументъ", адным з кіраўнікоў якой з’яўляецца Андрэй Козік, сын старшыні ФПБ Леаніда Козіка. Непасрэдна яго дзенасць была ахарактаразавана наступным чынам:
- Сын галоўнага лукашэнкаўскага прафсаюзніка Леаніда Козіка стварыў юрыдычную фірму «Аргументъ», якая лабіруе інтарэсы замежных прадпрыемстваў і буйнога прыватнага бізнесу ў дзяржструктурах... Фактычна атрымоўваецца, што Андрэй Козік разносіць па высокіх кабінетах грошы за той ці іншы подпіс.
ТАА “Аргументъ” падала зыск аб абароне дзелавой рэпутацыі на Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Вось тут-та і пачаліся праблемы. Паводле кіраўніцтва партыі, сайт www.ucpb.org не з’яўляецца афіцыйным сайтам АГП, а толькі спрыяе інфармаванню насельніцтва пра дзейнасць лібералаў на дабрачынных пачатках. Пра гэта сёння падчас разгляду касацыйнай скаргі тлумачыў суду старшыня юрыдычнай камісіі Палітрады АГП Сяргей Альфер:
- Гэтае першае рашэнне ў Рэспубліцы Беларусь, калі сайт, які юрыдычна не належыць арганізацыі, прыпісваюць да гэтай арганізацыі. І гавораць, што ён вам належыць. Гэта нават не прэцэдэнт. Гэта юрыдычны нонсэнс.
Паводле Сяргея Альфера кіраўніцтва АГП ніколі не прымала рашэння адносна стварэння афіцыйнага сайту, не фінансавала яго дзйнасць і нават не мае права на дамены, якія зарэгістраваныя ў ЗША. Таму, на яго думку, судовае рашэнне, не мае ніякіх юрыдычных падстаў:
- На вялікі жаль, з нашага пункту гледжання, гэтае рашэнне было чыста палітычным, а не прававым. Таму што, каб яно было прававым, то рашэнне было б іншым – на карысць Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Ці будзе кіраўніцтва АГП падпарадкоўвацца судоваму рашэнню, альбо паспрабуе абскардзіць яго ў міжнародных судовых інстанцыях спадар Альфер не ведае:
- Што з нагоды гэтага рашэння будзе рабіць кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі – гэта справа кіраўніцтва АГП. Мая ж справа была прадставіць інтарэсы адказчыка і бараніць іх настолькі, наколькі гэта магчыма ў нашым беларускім судзе.
Радыё Рацыя
