Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Кандыдата з адзінага спісу АДС звольнілі за намер балатавацца ў парламент
Кіраўнік кобрынскай суполкі Партыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”. Алесь Мех уваходзіць у спіс 110 кандыдатаў, які падрыхтавалі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Ён будзе балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кобрынскай выбарчай акрузе.
4 чэрвеня Алеся выклікалі ў кабінет дырэктара прадпрыемства. Там адбылася гутарка з начальнікам прадпрыемства Уладзімірам Галашка і кіраўніком мясцовага КДБ Андрэем Басько. Актывіста наўпрост папярэдзілі:
- Калі пойдзеш на выбары, будзеш звольнены.
Алесь Мех сумленна працуе на прадпрыемстве 14 год. Ягоныя калегі і непасрэдны начальнік звярталіся да кіраўніцтва як мясцовага, так і галаўнога прадпрыемства, з просьбай перагледзець рашэнне аб звальненні Меха. Тым не менш, 30 ліпеня актывіста Руху азнаёмілі з загадам аб звальненні (з ім папросту не працягнулі кантракт) і выдалі на рукі працоўную кніжку.
– Менавіта такім чынам, па-свойму, улада рыхтуецца да будучых выбараў. Нажаль, захоўваецца такая тэндэнцыя: з кожнай выбарчай кампаніяй узмацняецца ціск на яе актыўных удзельнікаў. Звальненне сп. Меха сведчыць, што лібералізацыі выбараў чакаць не варта. Мы будзем абавязкова прапаноўваць уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША, тых, хто датычны да рэпрэсій па палітычных матывах, – каментуе сітуацыю каардынатар кампаніі “За Свабодныя выбары”, намеснік кіраўніка руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.
прэс-група руху "За Свабоду"
