Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
В.Івашкевіч: Мы станем дэпутатамі
Да дня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў засталося крыху болей за тры месяцы. За гэты час кандыдаты павінны паспець зарэгістраваць ініцыятыўныя групы, сабраць подпісы ды правесці агітацыю. Крыху прасцей тым, хто будзе балатавацца ад палітычных партый – не трэба рэгістраваць ініцыятыўную групу ды збіраць подпісы. Рацыя высветліла, наколькі партыйцы гатовыя да выбарчай кампаніі.
Беларускія ўлады абяцаюць, што восеньскія выбары ў парламент пройдуць адкрыта, празрыста і дэмакратычна. На гэты конт сёння выказаўся і Аляксандр Лукашэнка, і кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына. Апазіцыйныя палітыкі ў абяцанні ўладаў не вераць.
Кіраўнік кампаніі “За свабодныя выбары” Віктар Карніенка кажа, што ў Цэнтрвыбаркаме не прынялі да ўвагі ні адной прапановы дэмакратаў што да лібералізацыі выбарчага працэсу:
- Мы бралі тэксты, якія раней распрацоўвала ЦВК, і ўносілі ў іх свае прынцыповыя дадаткі. Вось гэтыя прынцыповыя дадаткі былі выкінутыя, а тэксты засталіся старымі.
Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які, падавалася б, лібералізуе працэс парламенцкіх выбараў. Згодна з дакументам, сябрамі ЦВК з дарадчым голасам могуць стаць па адным прадстаўніку ад кожнай палітычнай партыі, якая ўдзельнічае ў выбарах.
Кіраўнікі апазіцыйных партый дэкрэтам Лукашэнкі незадаволеныя. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька называе дэкрэт “тэхнічным момантам, а не палітычным рашэннем”. Аднак і з такой магчымасці трэба скарыстацца, кажа Лябедзька;
- Сядзець на падстаўным зэдліку – гэта лепей, чым увогуле адсутнічаць. Але, разам з тым, гэта не ёсць рашэннем праблемы. Гэта нонсенс, калі ў палітычным працэсе, галоўнымі дзеючымі асобамі якога з’яўляюцца палітычныя партыі, іх прадстаўнікі не ўваходзяць у склад ЦВК. Гэта можа быць толькі ў Беларусі.
Хоць цяпер у Беларусі такога не будзе, праблема сапраўды да канца не вырашаная. Дарадчы голас, якім надзеляць апазіцыйных сябраў ЦВК, дазволіць ім толькі выказаць сваё меркаванне па пытаннях парадку дня. Галасаваць за прыняццё канкрэтных рашэнняў партыйцы не змогуць.
Апазіцыя хоча прысутнічаць у тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіях. Менавіта на гэтым узроўні адбываюцца асноўныя фальсіфікацыі з галасамі выбаршчыкаў ды пратаколамі галасаванняў. Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа, што яго партыя будзе імкнуцца да кантролю за дзеяннямі супрацоўнікаў участковых камісій:
- Мы будзем дамагацца актыўнага ўдзелу ў падліку галасоў. У тым сэнсе, што нашыя назіральнікі будуць ісці за сталы і патрабаваць прыняць актыўны ўдзел у падліку галасоў.
Віктар Івашкевіч упэўнены, што ў дэмакратычных кандыдатаў неблагія шанцы на перамогу ў парламенцкіх выбарах. Але толькі пры адной умове: калі выбарчая кампанія пройдзе па законе:
- Калі яны не пойдуць на зняццё нашых кандыдатаў, вынас з дапамогай АМАПу нашых назіральнікаў з участкаў для галасвання, мы прымем удзел у падліку галасоў - і нашыя кандыдаты стануць дэпутатамі.
У тым выпадку, калі парламенцкія выбары будуць праведзеныя з грубымі парушэннямі, іх вынікі зноў могуць быць не прызнаныя на Захадзе. Дарэчы, Лідзія Ярмошына казала, што ўлады зацікаўленыя ў такім прызнанні, бо яно пацягне за сабою не толькі палітычныя, але і эканамічныя наступствы.
Рацыя
