Навiны
- Ігорь Масловский благодарит избирателей за поддержку
- ЦИК признал всех 110 избранных депутатов легитимными
- Яцэк Пратасевіч: Захад даў сябе падмануць
- Уладзімір Лабковіч: Партыя не мае абавязку адказваць, дзе і ў які момант знаходзіліся тыя ці іншыя яе сябры
- Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
- Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
- Генэральны сакратар Рады Эўропы: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць
- В Бобруйск вместо Парижа
- Власть предпочла оставить оппозицию в маргинальном состоянии. Даже в ущерб международным интересам государства
- Брюссель и Минск смотрят в стакан
- Александр Лукашенко: Беларусь ждет от Европы отмены санкций
- Еврокомиссар: Сейчас Евросоюзу важно подумать, как лучше развивать отношения с Беларусью
- Палата представителей действующего созыва планирует рассмотреть на заключительной сессии 36 вопросов
- Беларусь призвала членов ООН прийти к более глубокому пониманию общности интересов всех народов мира
- Предcедателю ЦИК заключение ОБСЕ по парламентским выборам в Беларуси внушает оптимизм
АДС гатовы да выбараў і настроены на сур'ёзную палітычную барацьбу
24 чэрвеня стартуе кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Лідэры Аб'яднаных дэмакратычных сілаў заяўляюць пра поўную гатоўнасць да актыўнай палітычнай барацьбы і кажуць пра тое, што кандыдатам з адзінага спісу АДС давядзецца адчуць на сабе ўсю моц дзяржаўнай прапагандысцкай сістэмы. Але саступаць ніхто з дэмакратаў не збіраецца.
Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка падкрэсліў, што партыйцы «не маюць абсалютна ніякіх ілюзіяў наконт сутнасці таго дзейства, якое рыхтуецца ўладамі», але маюць намер «на 200% скарыстаць непазбежную нават для ўладаў палітызацыю грамадства падчас выбарчай кампаніі».
- У гэты час людзі прагна ўспрымаюць любую альтэрнатыўную інфармацыю, - сказаў Вінцук Вячорка, - а пагатоў што эканамічная і псіхалагічная сітуацыя ў краіне не паляпшаецца, а пагаршаецца, то тым больш уважлівей яны будуць слухаць нас.
25 кандыдатаў ад Партыі БНФ уваходзяць у адзіны спіс кандыдатаў ад АДС ў акруговыя камісіі. І, паводле слоў палітыка, партыя мае намер выкарыстаць іх вядомасць у сваіх мясцовасцях, як тых людзей, якія стаяць на фронтаўскіх пазіцыях і гатовыя абараняць штодзённыя інтарэсы людзей, выступаць на іх баку ў канфліктах сацыяльна-эканамічнага характару з цяперашняй уладай.
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што выбарчая кампанія будзе не менш цяжкай, чым ўсе астатнія кампаніі, якія адбываліся ў апошнія гады. А ўжо тое, ці атрымаюць мандаты кандыдаты ад АДС, «а значыць ці будуць выбары справядлівымі, ці будзе волевыяўленне грамадзянаў уплываць на канчатковы вынік – атрыманне мандатаў», гэта будзе зразумела бліжэй да выбараў.
- Пакуль мы не бачым ніякіх сігналаў да таго, што адбудзецца нейкая лібералізацыя і будзе выконвацца беларускае заканадаўства па выбарах. Таму мы гатовыя да сур'ёзнай палітычнай барацьбы і наша задача – змагацца за розум і душы беларускіх грамадзянаў, - сказаў Сяргей Калякін.
Гаворачы аб гатоўнасці ПКБ да выбараў, палітык адзначыў:
- Да выбараў мы падрыхтаваныя, ведаем нашых кандыдатаў і ведаем, як будзем іх вылучаць. Ёсць пасланне да выбаршчыкаў, прынятая платформа, у прынцыпе гатова форма агітацыйных матэрыялаў, з якімі пойдуць нашы кандыдаты, гатовыя іх каманды. Дзе-нідзе яшчэ праводзяцца апошнія семінары па падрыхтоўцы да выбараў з пункту гледжання палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы. Мы ўжо правялі пленум па перадвыбарнай працы, дзе падвялі вынікі папярэдніх гадоў і паставілі задачы на цяперашнюю выбарчую кампанію. І калі большасць грамадзянаў у акругах, дзе будуць нашы кандыдаты, прагаласуюць за іх, гэта стане дасягненнем мэты.
Анатоль Ляўковіч, першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) сцвярджае, што для кандыдатаў з адзінага спіса АДС выбарчая кампанія будзе асабліва складанай:
- Выбарчая кампанія ў нашай краіне заўсёды цяжкая, і асабліва цяжкая для кандыдатаў, якія ідуць ад апазіцыі. Зараз яна будзе яшчэ цяжэй для кандыдатаў з адзінага спісу, таму што ўлада больш за ўсё баіцца кансалідацыі. І яна накіруе ўсю сваю прапагандысцкую моц супраць кандыдатаў, якія зкансалідаваліся.
Як засведчыў Анатоль Ляўковіч, тыя кандыдаты, што прайшлі конкурс у адзіны спіс, гэта добра ведаюць. Таму яны маральна і псіхалагічна падрыхтаваныя.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька вызначыў спецыфіку беларускага выбарчага працэсу:
- У нас няма выбараў, ёсць жорсткая кампанія без усялякіх правілаў і таму асноўны цяжар прыпадае на партыйных актывістаў. Не хапае рэсурсаў і значная частка падрыхтоўчай працы, недзе 80%, адбываецца на валантэрскіх пачатках. Такога няма ніў Расіі, ні на Украіне, ні ў Польшчы, ні ў Прыбалтыцы. У Беларусі ёсць людзі, якія ахвяруюць сваім часам і сваімі нервамі, здароўем і ўдзельнічаюць у падрыхтоўчым працэсе.
Разам з тым лідэр АГП падкрэсліў, што партыя не разглядае сябе асобна ад АДС. Яна ўвесь час рэалізуе стратэгію аб'яднання. І тое, што сёння «ёсць адзіны спіс, агульнае пасланне, супольная кампанія за свабодныя выбары, гэта агульнае дасягненне».
- І я рады, - кажа Анатоль Лябедзька, - што АГП была адным з галоўных інвестараў гэтага працэсу. З агульнага спісу 28 кандыдатаў належаць да АГП. Я ўпэўнены, што з пункту гледжання арганізацыйных пытанняў АДС падрыхтаваныя як ніколі. А вось што датычыць самога зместу выбарчай кампаніі, гэта залежыць ад таго, як будзе паводзіць сябе ўлада, і ад таго, як кандыдаты змогуць мабілізаваць на працу свае каманды.
Інфармацыйны цэнтр АДС
