Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Парламенцкая канферэнцыя па Еўрапейскай палітыцы суседства ва Усходняй Еўропе: вынікі і высновы
4-5 чэрвеня 2008 г. сябры Еўрапейскага Парламента, парламенцкіх камітэтаў па супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім Саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, і Украінай сустрэліся на парламенцкай канферэнцыі па еўрапейскай палітыцы суседства ва Усходняй Еўропе для абмеркавання перспектываў пашырэння палітыкі ЕС у дачыненні да яго суседзяў ва Усходняй Еўропе і ўзмацнення сувязяў паміж Еўрапейскім парламентам і парламентамі тых краінаў.
Прыняць удзел у канферэнцыі былі таксама запрошаныя прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Галоўнай тэмай канферэнцыі стала пытанне магчымасці практычнага ўзмацнення існага партнёрства ў межах замежнай палітыкі ЕС з мэтай падтрымкі рэформаў у краінах Усходняй Еўропы.
Удзельнікі канфэрэнцыі разгледзелі даклад Еўрапарламенту і паведамленне Камісіі аб узмацненні Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС), зацверджаныя адпаведна 15 лістапада і 5 снежня 2007, Справаздачу Рады па ЕПС ад 18 лютага 2008 і шэраг суадносных дакладаў аб ажыццяўленні ЕПС, а таксама супольную прапанову Польшчы і Швецыі аб Усходнім партнёрстве.
Удзельнікі выказалі спадзеў, што гэтыя і іншыя падобныя ініцыятывы будуць спрыяць найлепшаму кіраванню і забеспячэнню асноўных свабодаў і правоў у краінах-суседзях ЕС, такім чынам падвышаючы стабільнасць і дабрабыт ва ўсёй Еўропе.
Парламенцкая канферэнцыя па Еўрапейскай палітыцы суседства ва Усходняй Еўропе:
1. падтрымлівае палітыку Еўрапейскага Саюза ў галіне паляпшэння адносінаў з цяперашнімі бліжэйшымі суседзямі, якая ўяўляе адначасова выклік і новыя магчымасці як для Еўрапейскага парламента, так і для нацыянальных парламентаў, прадстаўленых на канферэнцыі;
2. разглядае ўзмацненне і значнае паглыбленне супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі-суседзямі ва Усходняй Еўропе як найважнейшыя для падтрымкі дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і вяршэнства права, поўнага прызнання суверэннасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і міжнародна прызнанай непарушнасці дзяржаўных межаў, а таксама для павелічэння стабільнасці, бяспекі і дабрабыту ва ўсёй Еўропе;
3. асабліва падкрэслівае значнасць выканання прынцыпу свабодных і справядлівых выбараў, заснаванага на рэкамендацыях Венецыянскай Камісіі, у тым ліку і забеспячэння правоў апазіцыйных палітычных сілаў і вольны доступ іх да сродкаў масавай інфармацыі;
4. звяртае ўвагу на тое, што працяглыя канфлікты ва Усходняй Еўропе ёсць пагрозай для бяспекі і стабільнасці ва ўсёй Еўропе і з’яўляюцца галоўнай перашкодай на шляху дасягнення палітычнай стабільнасці, эканамічнага разьвіцця і ўсебаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама ажыццяўлення асноўных мэтаў ЕПС;
5. у сувязі з гэтым заклікае да ўзмацнення высілкаў усіх закранутых бакоў для вырашэння канфліктаў згодна з міжнароднымі законамі, замацаванымі ў Хартыі ААН і Хельсінкскім Заключным акце;
6. нагадвае, што ЕПС з’яўляецца для ўсіх датычных краінаў не толькі магчымасцю больш блізкага супрацоўніцтва, але і галоўным інструментам пашырэння еўрапейскіх каштоўнасцяў;
7. звяртае ўвагу на існаванне разнастайных механізмаў і інструментаў у межах ЕПС, якія з’яўляюцца для ўсіх датычных краінаў магчымасцю далейшай інтэграцыі;
8. падтрымлівае ініцыятывы, мэтай якіх з’яўляецца спрыянне рэгіянальнаму супрацоўніцтву;
9. падкрэслівае неабходнасць узмацнення рэалізацыі ў рэгіёне існых праектаў, падтрыманых ЕС у галіне транспарту, энэргіі, памежнага кантролю і аховы навакольнага асяроддзя;
10. прытрымліваецца меркавання, што, нягледзячы на тое, што палітыка пашырэння ЕС і палітыка суседства разглядаюцца як асобныя механізмы, яны могуць выкарыстоўвацца супольна, каб адпавядаць патрабаванням суседзяў ЕС – краінаў Усходняй Еўропы і стратэгічным інтарэсам ЕС;
11. падкрэслівае неабходнасць прыняцця пад увагу асаблівасцяў кожнай еўрапейскай краіны-суседкі ЕС і розных узроўняў адносінаў з ЕС;
12. у сувязі з гэтым звяртае ўвагу на тое, што павінны быць распрацаваныя адпаведныя форма і ўзровень супрацоўніцтва і інтэграцыі кожнай асобнай краіны;
13. нагадвае, што ўдзел у ЕПС ніякім чынам не перашкаджае перспектыве магчымага сяброўства ў ЕС;
14. у сувязі з гэтым падкрэслівае, што поспех кожнай асобнай краіны-суседкі ў ажыццяўленні ўсебаковых рэформаў для выканання Капенгагенскіх крытэрыяў павінны служыць асновай для далейшай інтэграцыі з ЕС ці ўключэння ў ЕС;
15. выражае расчараванне тым, што грамадзяне Беларусі дагэтуль не маюць магчымасці карыстацца перавагамі ЕПС з-за парушэння правоў чалавека, аўтарытарнага рэжыму і палітыкі самаізаляцыі, якія ажыццяўляюцца беларускімі ўладамі;
16. у сувязі з гэтым заклікае беларускія ўлады распачаць дэмакратычныя рэформы і станоўча рэагаваць на гатоўнасць ЕС узнавіць адносіны з Беларуссю ў рамках ЕПС, як толькі беларускія ўлады прадэманструюць павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў насельніцтва, у першую чаргу праз: безпярэчнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне пераследу незалежных сродкаў масавай інфармацыі, правядзенне наступных выбараў у адпаведнасці з патрабаваньнямі АБСЕ;
17. заклікае Расійскую Федэрацыю да адэкватнага і пазітыўнага падыходу да праектаў, якія прапануюцца ў межах ЕПС;
18. заклікае Прэзідэнта Еўрапейскага Парламенту і Спікераў парламентаў Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны прыняць неабходныя меры па ўзмацненні супрацоўніцтва паміж парламентамі і адпаведнымі грамадзянскімі супольнасцямі.
Заява прынятая 5 чэрвеня 2008 г.
