Анонс акцыяў
5 ноября в 13.00 в офисе ОГП пройдет заседание Президиума ОДС
19:27, 31 кастрычніка
3 ноября в 11.00 в офисе ОГП состоится заседание Нацкома ОДС
19:32, 31 кастрычніка
2 ноября, 12.00, Московское кладбище, "Дзяды"
19:34, 31 кастрычніка
гісторыя кааліцыі
Фармаваньне кааліцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў пачалося ў 1999 годзе з падпісаньня пагадненьня паміж лідэрамі найбуйнейшых палітычных партыяў Беларусі (Партыяй БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партый, Партыяй камуністаў Беларускай, БСДП (НГ), Партыяй працы, БСДГ, БСДП) і прадстаўнікамі розных недзяржаўных арганізацыяў. Так была створаная КРДС (Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў).У 2000 – 2001 гг напярэдадні выбараў была наладжаная шчыльная супраца паміж дэмакратычна настроенымі палітычнымі партыямі, гэтак званая КРАПП (Каардынацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў). На выбарах 2001 года быў вылучаны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Уладзімір Ганчарык, які паводле незалежных апытаньняў набраў на выбарах каля 35%, і мусіў адбыцца другі тур.
У 2004 напярэдадні парлямэнцкіх выбараў створаная кааліцыя "Пяцёрка плюс", у якую ўвайшлі 5 найбуйнешых палітычных партыяў і шэраг грамадзкіх арганізацыяў. "Пяцёрка плюс" распрацавала праграму "Пяць крокаў да лепшага жыцьця" - адзін з наймацнейшых перадвыбарчых дакумэнтаў дэмакратычнага руху.
У 2005 годзе праведзены вялікі дэмакратычны форум – Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ён пацьвердзіў адзінства мэтаў і каштоўнасьцяў апазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г, вылучыў адзіным кандыдатам на выбарах Мілінкевіча Аляксандра.
