Анонс акцыяў
5 ноября в 13.00 в офисе ОГП пройдет заседание Президиума ОДС
19:27, 31 кастрычніка
3 ноября в 11.00 в офисе ОГП состоится заседание Нацкома ОДС
19:32, 31 кастрычніка
2 ноября, 12.00, Московское кладбище, "Дзяды"
19:34, 31 кастрычніка
Рэзалюцыя аб спыненні пераследу грамадзян
Дзеючы рэжым утрымоўвае ўладу шляхам парушэнняў заканадаўства, правоў і свабод чалавека, рэпрэсій супраць палітычных апанентаў. З цягам часу гэтыя рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца. Прыхільнікі дэмакратыі пераследуюцца з выкарыстаннем спецслужбаў, праваахоўных органаў і судоў.
Уведзеныя ў крымінальны кодэкс артыкулы, якія не адпавядаюць Канстытуцыі і міжнароднаму праву, ствараюць новыя ўмовы для пазбаўлення грамадзян свабоды за іх палітычныя погляды. Антыправавым чынам выкарыстоўваецца і адміністрацыйнае заканадаўства, на падставе якога тысячы грамадзян за ўдзел у масавых акцыях кідаюць за краты або караюць вялізарнымі штафамі.
Маюцца і выпадкі незаконнага ўтрымання грамадзян у няволі ў сувязі з іх палітычнымі поглядамі, выкраданне вядомых грамадскіх дзеячоў.
Беларусь ператварылася ў паліцэйскую дзяржаву. Некаторыя з рэпрэсій кіроўнага рэжыму лічацца злачынствамі супраць свайго народа, чалавецтва. Яны, падобна да сталінскіх рэпрэсій, сталі чорнымі старонкамі ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Злачынствы супраць чалавецтва жорстка караюцца ва ўсім свеце, на іх распаўсюджваецца ўніверсальная юрысдыкцыя, па ім не існуе тэрміну даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Але кожны чалавек, не гледзячы на яго палітычныя погляды, мае права на ўласную свабоду і жыцце. Кожная ахвяра рэжыму ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі мае правы на справядлівы перагляд сваей справы, на рэабілітацыю з атрыманнем адпаведнай кампенсацыі, на прыцягенне да адказнасці парушальнікаў яе праў.
Дэмакратычныя сілы Беларусі вітаюць ідэю стварэння Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр рэжыму.
Мы рашуча патрабуем спыніць крымінальны пераслед актывістаў “Маладога Фронта”, суд над якімі збіраюцца пачаць на наступны дзень пасля завяршэння Кангрэса АДС.
Мы патрабуем неадкладна вызваліць асуджаных Аляксандра Казуліна, Зміцера Дашкевіча, абвінавачанага Андрэя Клімава, а таксама ўсіх іншых палітвязняў.
Мы патрабуем спыніць ганебную практыку пераследу грамадзян за іх перакананні і палітычныя погляды.
У Рэспубліцы Беларусь не павінна быць палітвязняў, усіх іх дзяржава абавязана рэабілітаваць, прысуды алмяніць і кампенсаваць шкоду вязням і іх сем’ям.
Мы, Дэмакратычныя сілы Беларусі, заклікаем ўрад краіны добраахвотна дэманціраваць антыправавы рэпрэсіўны механізм дзяржавы, чым пацвердзіць прыхільнасць канстытуцыйным прынцыпам прававой дзяржавы, вяршэнства Закона і роўнасці ўсіх перад ім. Мы павінны адновіць давер беларускіх грамадзян да сістэмы правасуддзя і дзяржаўнай улады ў цэлым, якая стане годным гарантам абароны правоў чалавека ў Беларусі.
27 мая 2007г. г. Мінск
