Анонс акцыяў
28 сентября – акция протеста против фальсификации выборов
10:56, 22 верасьня
16 сентября 18.00 Октябрьская плошадь. Напоминим власти о похищеных!
16:38, 02 верасьня
ПОСЛАНИЕ ОДС К ГРАЖДАНАМ БЕЛАРУСИ
16:00, 02 верасьня
VII Кангрэс АДС
На Кангрэсе дэмакратычных сіл Беларусі, які прайшоў у Менску, зацьверджаная стратэгія дзеяньняў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У новы склад Палітычнай рады АДС на Кангрэсе абраныя 44 прадстаўнікі палітычных партыяў краіны і грамадзкіх рухаў. Пасля завяршэньня Кангрэсу прайшло першае паседжаньне новай Палітычнай рады, на якім зацверджаныя яе 4 сустаршыні.
На Кангрэсе, які праходзіў у субботу і нядзелю 26 – 27 траўня, прынятыя таксама «Малая Канстытуцыя» (праект Канстытуцыйнага закону аб органах дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня) і эканамічная плятформа АДС. У галасаваньні па гэтых пытаньнях на Кангсэсе ўзялі ўдзел 570 дэлегатаў.
Сустаршынямі Палітрады АДС абраныя кіраўнікі партыяў: Аб'яднанай грамадзянскай – Анатоль Лябедзька; БНФ – Вінцук Вячорка; камуністаў – Сяргей Калякін; сацыял-дэмакратычнай (Грамады) – Анатоль Ляўковіч. Аляксандр Мілінкевіч, які на папярэднім Кангрэсе ў 2005 г. быў абраны лідэрам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, і які нядаўна стаў кіраўніком грамадзкага руху «За Свабоду», адмовіўся ад пасады сустаршыні Палітрады АДС.
Напярэдадні Кангрэсу ўлады датэрмінова вызвалілі Кацярыну Садоўскую, Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча, якіх беларуская і міжнародная дэмакратычная супольнасьць лічылі палітычнымі зьняволенымі. Дэмакратычныя сілы працягваюць патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых зьняволеных, прысуды па якіх праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычна матываванымі.


