Анонс акцыяў
5 ноября в 13.00 в офисе ОГП пройдет заседание Президиума ОДС
19:27, 31 кастрычніка
3 ноября в 11.00 в офисе ОГП состоится заседание Нацкома ОДС
19:32, 31 кастрычніка
2 ноября, 12.00, Московское кладбище, "Дзяды"
19:34, 31 кастрычніка
кампанія ЗА СВАБОДУ
Кампаніі АДС па актывізацыі, мабілізацыі і ціску на ўладу аб'яднаны пад лёзунгам адзінай кампаніі «За свабоду». Яе мэта - мірны ціск на ўладу з патрабаваньнем рэформаў, а значыць — перамоўнага працэсу і правядзеньня свабодных выбараў. Ва ўмовах выцісканьня апазыцыі з палітычнага жыцьця скаардынаваны ціск становіцца магутным мэханізмам уплыву на сітуацыю і каналізаваць магчымыя стыхійныя акцыі пратэсту. Без кампаніі ціску ўладзе будзе цяжка прызнаць дэмакратычныя сілы за важкі фактар і суб’ект дыялёгу.
Кампанія "За свабоду" зьяўляецца прадуктам супольнага вычыну ўсіх дэмакратычных сілаў. Зьяўляецца адкрытай для ўсіх ахвотных. Кампанія "За свабоду" дзейнічае шляхам палітычных акцыяў, мікракампаніяў, культурных і асьветных мерапрыемстваў, выданьнем інфармацыйных матэрыялаў. Кампанія "За Свабоду" значна шырэйшая за Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы.
Канцэрты За свабоду
Канцэрты "За свабоду" уяўляюць зь сябе вялікае open-air шоў. Звычайна ў такіх імпрэзах удзельнічаюць найбольш знаныя беларускія рок-калектывы, гурты й праекты: N.R.M, Крама, Нейро Дзюбель, "Чырвоным па белым", "Партызанская школа", "Парасон", Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Хадановіч і іншыя. Канцэрты "За свабоду" зьбіраюць некалькі тысячаў чалавек і ўяўляюць зь сябе вялікія падзеі.
Самы яскравы канцэрт адбыўся 18 сакавіка, напярэдадні выбараў. Канцэрт быў спалучаны з сустрэчай з Аляксандрам Мілінкевічам. Болей за 8 тысячаў гледачоў прыйшло на імпрэзу. Выступілі зоркі беларускай рок-сцэны, завершылі канцэрт музыкі з гурта NRM.
Акрамя гэтага канцэрты "За свабоду" адбыліся 25 жніўня (перанесены з 27 ліпеня), і 16 жніўня - "Джынсавы фэст за свабоду".
Мы абавязкова будзем паведамляць пра бліжэйшыя канцэрты. А калі вы жадаеце непасрэдна паўдзельнічаць, то дасылайце нам інфармацыю пра ваш гурт ці праект на адрас svaboda@svaboda.info.
Розныя матэрыялы пра канцэрты:
Песьні Свабоды ў жывую: канцэрт 25 жніўня, 18:00, пл.Бангалор
Канцэрт "Песьні Свабоды" адбыўся
Джынсавы фэст быў спынены рубільнікам
Svaboda.info
У часе выбарчай кампаніі цэлая група сайтаў запаўняла прастору свабоднай незалежнай інфармацыяй (інфармацыйныя elections.belapan.com, svaboda.org, charter97.org; аналітычныя naviny.by, nmnby.org; дыскусійныя дошкі livejournal.com, forums.tut.by; партыйныя ucpb.org. pbnf.org). Інтэрнэт падчас выбарчай кампаніі 2006 году, падзеяў Плошчы 19-23 сакавіка і акцыі 25 сакавіка, акрамя апэратыўнага інфармаваньня, выконваў ролю шырокага дыскусійнага поля як для актыўных удзельнікаў кампаніі, так і людзей апалітычных. Задача нашага сайту milinkevich.org была таксама двайная. Перш-наперш, гэта быў рупар штабу лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Па-другое, крыніца незалежнай інфармацыі для сотняў тысяч людзей.
Пасьля выбараў інтэрнэт-прастора Беларуcі вярнулася ў сваё звыклае існаваньне. Працягваюць сваю працу сайты палітычных партыяў, інфармацыйных агенцтваў. Большасьць інтэрнэт-аўдыторыі не заходзяць штодня на інфармацыйныя палітычныя рэсурсы, а праводзяць час у праверцы пошты, у навігацыі па працоўных рэсурсах, у пошуку забаўляльных сайтаў. Ёсьць неабходнсьць у стварэньні моцнага інфармацыйна-палітычнага рэсурсу.
Партал "За свабоду" - адлюстраваньне аб'яднаных дэмакратычных сілаў у інтэрнэце.
Задачы інтэрнэт-парталу ў межах кампаніі "За свабоду":
1. Каардынацыя дзеяньняў усіх палітычна-актыўных грамадзкіх групаў;
2. Прапаганда аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Прыцягненьне неангажаваных людзей да кампаніі, да каштоўнасьцяў кампаніі;
3. Данясеньне да беларускага грамадзтва апэратыўнай, праўдзівай і незалежнай інфармацыі пра падзеі ў краіне і за мяжой;
4. Асьвятленьне падзеяў беларускай палітыкі для замежнікаў
Мэтавая аўдыторыя інтэрнэт-парталу кампаніі "За свабоду”
1. Палітычна ангажаваная моладзь (сябры моладзевых рухаў і ініцыятываў, Менск, буйныя гарады, невялікія гарады), студэнты (буйныя гарады), удзельнікі нефармальных каляпалітычных інтэрнэт-згуртаваньняў,
2. Актывісты кампаніі “За Свабоду” ў рэгіёнах
3. Офісныя карыстальнікі інтэрнэту (25-40 год, буйныя гарады), рабочыя вялікіх прадпрыемстваў (25-40 гадоў, буйныя гарады)
5. Беларуская дыяспара, замежнікі, якія цікавяцца лёсам Беларусі.
Асаблівасьці сайту
Задачу унутранай камунікацыі паміж актывістамі кампаніі будзе выконваць “Форум – для актывістаў кампаніі”. Доступ да яго будзе ажыцьцяўляцца толькі па запрашэньнях. Асобны форум будзе для замежнікаў, празь які замежныя палітолягі, журналісты змогуць сустрэцца і абмеркаваць зь Беларусі актуальныя пытаньні.
Дынамічна будзе абнаўляцца фотаархіў. З кожнай акцыі будзе зьяўляцца шэраг здымкаў сайтавых фатографаў. Журналісты, ахвотныя змогуць замовіць любы здымак вялікага памеру для публікацыі.
Разьдзел “Хто ёсьць хто” выконвае ролю энцыкляпэдыі. Імянны пералік актывістаў кампаніі з фатаграфіяй і кароткай інфармацыяй пра кожнага. Калі ў навінах узгадваецца нейкі чалавек, яго імя спасылаецца на старонку з энцыкляпэдыі.
Кожны зможа спампаваць актуальнае відэа, відэаролікі, відэакліпы, музыку, гукавыя запісы; усталяваць на свій кампутар розныя карыснасьці, якія маюць дачыненьне да кампаніі “За свабоду”.
Real-time трансьляцыі. Офіс сеціўнай групы разьмешчаны ў Сядзібе Партыі БНФ, у якой адбываюцца найважнейшыя паседжаньні, сустрэчы, прэзэнтацыі і канцэрэнцыі дэмакратычных сілаў. Наведнікі сайту змогуць у анансаваны загадзя час падключыцца да сайту і праз RealPlayer назіраць за тым, што робіцца ў штабе кампаніі.
Функцыі інтэрнэт-парталу кампаніі "За свабоду”
