Анонс акцыяў
5 ноября в 13.00 в офисе ОГП пройдет заседание Президиума ОДС
19:27, 31 кастрычніка
3 ноября в 11.00 в офисе ОГП состоится заседание Нацкома ОДС
19:32, 31 кастрычніка
2 ноября, 12.00, Московское кладбище, "Дзяды"
19:34, 31 кастрычніка
абмен досьведам
Выбарчая кампанія 2008. Дапаможнік для дэмакратычнага актывістаКанчатковае рашэньне наконт удзелу дэмакратычных кандыдатаў ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі будзе прымацца непасрэдна перад яе стартам. Аднак дэмакратычныя сілы павінны быць цалкам змабілізаваныя да такога ўдзелу. Першы разьдзел дапаможніка “Кандыдату ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў” цалкам прысьвечаны прыктычным пытаньням, якія паўстаюць перад кандыдатамі ў дэпутатамі ды кіраўнікамі іхных штабоў, другі – “Агітацыйная кампанія” – раскрывае праўныя магчымасьці ды абмежаваньні для вядзеньня інфармацыйнай кампаніі. Трэці разьдзел – “Узоры дакумэнтаў для выбарчай і агітацыйнай кампаніі” – падае гатовыя шаблёны шматлікіх заяваў, дэклярацыяў, сьпісаў, неабходных для легальнага вядзеньня выбарчай кампаніі.
Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацы з КГБ
Выклік у дэканат, размова зь невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, просьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацу... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.
http://spring96.org/be/lawyer_opinion/17803/
Сьведка і пацярпелы як удзельнікі крымінальнага працэсу
Задачай дадзенага матэрыялу зьяўляецца азнаямленьне з правамі і абавязкамі сьведкі і пацярпелага згодна зь дзейным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. У дадзеным разьдзеле таксама ўтрымліваюцца парады, якім чынам пазьбегнуць непрыемнасьцяў, зьвязаных з прыцягненьнем Вас у якасьці сьведкі па ўзбуджанай органамі сьледства крымінальнай справе.
http://spring96.org/be/lawyer_opinion/17349/
Прававое палажэньне падазраваных і абвінавачаных у крымінальным працэсе
Падрабязныя парады праваабаронцаў для ўсіх этапаў крымінальнага працэсу
http://spring96.org/be/lawyer_opinion/17348/
Абарона сваіх правоў у адміністрацыйным працэсе
Адміністрацыйная адказнасьць - адзін з найбольш распаўсюджаных відаў юрыдычнай адказнасьці. Але не заўсёды адміністрацыўная справа вырашаецца лёгка і бяскрыўдна. У адміністрацыйным працэсе прадугледжаныя такія жорсткія меры ўзьдзеяньня, як затрыманьне, затрыманьне да суда, адміністрацыйны арышт, адміністрацыйныя штрафы. Гэта трэба мець на ўвазе актывістам грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, паколькі ў нашай краіне прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасцьі ўсё часьцей робіцца сродкам палітычнага пераследу з боку ўладаў у адносінах да асобаў, што бяруць актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці.
